Сяргей Налівайка абмеркаваў з работнікамі «Магілёўскага металургічнага завода» сучаснае развіццё рэгіёнаў.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка абмеркаваў з работнікамі прадпрыемства сучаснае развіццё рэгіёнаў.
Меркаваннем наконт важнасці такіх сустрэч падзялілася намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрам ААТ «Магілёўскі металургічны завод» Алена Лёзава.
— На іх заўсёды падымаюцца вельмі актуальныя для кожнага жыхара краіны пытанні, — паведаміла яна. — Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку прадугледжаны істотны рост дабрабыту насельніцтва. Гэта датычыцца і вельмі актуальнай для той жа моладзі тэмы забеспячэння жыллём. Кожны зацікаўлены таксама і ў росце зарплаты, і ў захаванні іншых сацыяльных гарантый. Што датычыцца нашага прадпрыемства, то на сёння сапраўды пэўныя цяжкасці ёсць. Мы працуем над тым, каб вырашаць пытанні імпартазамяшчэння і быць на рынку больш канкурэнтаздольнымі.
Падрабязна - Аўтар: Нэлi Зігуля https://zviazda.by/news/syargey-nalivayka-abmerkava-z-rabotnikami-magilye-skaga-metalurgichnaga-zavoda-s/
